wd wp Пошук:

Сістэма каардынат

Дэкартава сістэма каардынат на плоскаці

Сістэма каардынат (слова Каардынат паходзіць ад лац.: co + ordinatus, сумесна падпарадкаваны) — комплекс вызначэнняў, які ажыццяўляе метад каардынат, г.зн. спосаб вызначаць палажэнне кропкі або цела з дапамогай лічбаў або іншых сімвалаў. Сукупнасць лічбаў, якія вызначаюць палажэнне канкрэтнай кропкі, называецца каардынатамі гэтай кропкі.

Сферычныя каардынаты

Найбольш выкарыстоўваемая сістэма каардынат — прамавугольная сістэма каардынат (таксама вядомая як дэкартава сістэма каардынат).

Каардынаты на плоскасці і ў прасторы можна ўводзіць бясконцай колькасцю розных спосабаў. Рашаючы тую ці іншую матэматычную альбо фізічную задачу метадам каардынат, можна выкарыстоўваць розныя каардынатныя сістэмы, абіраючы тую з іх, у якой задача рашаецца прасцей альбо зручней у дадзеным канкрэтным выпадку. Вядомым абагульненнем сістэмы каарданыт з’яўляюцца сістэмы адліку і сістэмы рэферэнцыі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Сістэмы каардынат
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Элементарная матэматыка