wd wp Пошук:

Сіністэр Гейтс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейтс. Браян Элвін Хэйнер-малодшы (англ.: Brian Elwin Haner, Jr.; нар. 7 ліпеня 1981, Хантынгтан-Біч, ЗША), вядомы як Сіністэр Гейтс (англ.: Synyster Gates) — амерыканскі рок-музыка, гітарыст гурту Avenged Sevenfold.

Сіністэр Гейтс под час канцэртнага выступлення

Кар’ера

Браян не да канца вывучыўся ў Музычным інстытуце ў Галівудзе па класе джазавай гітары. Праз паўгода дарэмных спроб выбіцца ў людзі яму патэлефанаваў сябар па школе — The Rev — і прапанаваў быць гітарыстам у іх гурце Avenged Sevenfold. Браян пагадзіўся. Хейнер прыйшоў у гурт ва ўзросце 18 гадоў. Тады быў канец 1999 года і гурт ледзь скончыў запісваць свой першы альбом Sounding the Seventh Trumpet. Потым альбом быў перавыдадзены з ужо з новым удзедьнікам групы — Сіністэрам Гейтсам.

Гейтс быў узнагароджаны часопісам Metal Hammer у намінацыі «Young Shredder» (2006 год), часопісам Total Guitar Magazine ў намінацыі «Лепшы гітарыст» (2006).

Сям’я

Яго бацька Браян Хейнер-старэйшы — музыкант і камедыянт, вядомы ў Амерыцы пад псеўданімамі «Guitar Guy» і, дзякуючы сыну, «Papa Gates». У Сіністэра ёсць сястра МакКенна і два браты — Брент і Джоні. Жанаты на Мішэль ДиБенедетто (Michelle DiBenedetto). Вяселле адбылася 7 мая 2010 года.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хантынгтан-Біч
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Avenged Sevenfold
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных