wd wp Пошук:

Сінін

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сінін (значэнні). Сіні́н[1] (кіт.: 西宁) — горад, адміністрацыйны цэнтр кітайскай правінцыі Цынхай. Насельніцтва (2010 г.) — 2 208 708 чал.

Сінін знаходзіцца ў горнай мясцовасці на вышыні 2 275 м. Вядомы з канца 1 тысячагоддзя да н. э. як важнае гандлёвае месца на Вялікім шаўковым шляху. У 1949 г. стаў адміністрацыйным цэнтрам Цынхая.

У наш час Сінін з’яўляецца буйным прамысловым і транзітным цэнтрам Заходняга Кітая, што адмоўна ўплывае на мясцовую экалогію. Лічыцца адным з найбольш забруджаных гарадоў краіны.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады правінцыі Цынхай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула