Сіняя Града — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 29 км на захад ад горада Мар’іна Горка, за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Церабель. Адносіцца да басейна ракі Пціч.
Плошча паверхні 0,036 км², даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
Возера размешчана на ўскрайку асушанага балота. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-тарфяністыя, параслі хмызняком, забалочаныя. Зарастае слаба.
У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка і іншыя віды рыб.