wd wp Пошук:

Сімяон Млоцкі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Сімяон Млоцкі (хрысц. імя Стэфан, польск.: Symeon Stefan Młocki;?, Валынь — 1804, верагодна, Галіцыя) — базыльянін, епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі Рускай уніяцкай царквы (1779—1795 гг.).

Біяграфія

Праўдыч — герб роду Млоцкіх

Нарадзіўся на Валыні ў шляхецкай сям’і герба «Праўдзіч»[1].

19 верасня 1779 г. прызначаны біскупам Уладзіміра-Берасцейскім, а на наступны дзень прыняў біскупскае пасвячэнне з рук біскупа Пінска-Тураўскага Гедэона Гарбацкага (галоўнага кансэкратара), сакансэкратарамі былі луцкі уніяцкі біскуп Кіпрыян Стэцкі і луцкі рымска-каталіцкі дапаможны біскуп Францішак Камарніцкі[2]. У 1780 г. узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава.

У 1790 г. у Варшаве ўдзельнічаў у нарадах па справах уніяцкай царквы. 20 сакавіка 1792 г. разам з іншымі уніяцкімі епіскапамі падпісаў петыцыю да караля супраць увядзення новай праваслаўнай іерархіі, а ў 1794 г. узначаліў апошні з’езд уніяцкіх епіскапаў і архімандрытаў у Рэчы Паспалітай. У 1791 годзе Арсеній Глаўнеўскі быў намінаваны яго каад’ютарам і тытулярным біскупам Берасцейскім[3].

6 верасня 1795 г. указам Кацярыны II Млоцкі і іншыя уніяцкія епіскапы былі вызвалены ад усіх абавязкаў у сваіх епархіях з гадавой пенсіяй у 3000 рублёў. 30 красавіка 1802 г. рускія епіскапы-уніяты напісалі просьбу ў Кангрэгацыю прапаганды веры, каб Апостальскі прастол прасіў у цара дазволу біскупам — уладзімірскаму Сімяону Млоцкаму, пінскаму Яакіму Гарбацкаму і луцкаму Стэфану Лявінскаму вярнуцца ў свае дыяцэзіі[4].

У 1804 годзе ён выехаў на лячэнне ў Галіцыю і, верагодна, там памёр.

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Памерлі ў 1804 годзе
Катэгорыя·Базыльяне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Уладзімірскія і берасцейскія ўніяцкія епіскапы