Сімон Марміён (фр.: Simon Marmion, каля 1425, верагодна, Амьен — 15 снежня 1489, Валансьен) — мастак і ілюстратар, які працаваў у Паўночнай Францыі і Фландрыі.
Магчыма з’яўляецца сынам амьенскага мастака Жана Марміёна. Марміён пісаў карціны, але атрымаў вялікую вядомасць дзякуючы сваім кніжным мініяцюрам. У гэтай галіне ён лічыўся адным з найбольш вядомых майстроў свайго часу. Вядома пра яго сумеснай працы з іншымі мастакамі ў цэнтры кніжнага мастацтва Бругэ. Сімон Марміян ілюстраваў адзін з асобнікаў «Вялікіх французскіх хронік». Яго стыль вызначаецца як сінтэз паўночна-французскай маляўнічай школы і фламандска-нідэрландскага жывапіснага напрамку.
З удавой С. Марміёна ажаніўся Ян Правост, які атрымаў значную колькасць маёмасці Марміёна пасля смерці мастака.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марміён