wd wp Пошук:

Сімон Врацян

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Сімон Врацян (18821969) — армянскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэм’ер-міністр Рэспублікі Арменіі25 лістапада па 2 снежня 1920 г.). Пасля ўсталявання ў Арменіі савецкай улады эміграваў, жыў у Францыі, ЗША, Ліване. У 1967 г. апублікаваў шасцітамовыя ўспаміны «Па дарогах жыцця».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Вялікія Салы. Адукацыю атрымаў у мужчынскай гімназіі ў Нахічэвані-на-Доне. Пасля сканчэння Эчміядзінскай духоўнай семінарыі, у 1906 году, вярнуўся ў Нахічэвань. Пачаў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю, але, асцерагаючыся пераследаў, з’ехаў у Батум, потым у Трапезунд, а потым у Канстанцінопаль. У 1908 годзе Врацян вярнуўся ў Расію. У Санкт-Пецярбургу паступіў ва ўніверсітэт, вучыўся на юрыдычным і педагагічным факультэтах. У 1911-13 гг. быў рэдактарам штодзённай газеты «Радзіма» ў ЗША. У пачатку Першай сусветнай вайны, знаходзіўся ў Тыфлісе, беручы ўдзел у фармаванні армянскіх добраахвотніцкіх дружын на Каўказскім фронце.

У 1918 году быў абраны членам Закаўказскага сойма. Пасля абвяшчэння незалежнасці Арменіі быў прызначаны кіраўніком дыпламатычнай місіі рэспублікі пры Самаахвотніцкім войску поўдня Расіі генерала Дзянікіна. У 1919 году быў абраны дэпутатам парламента Арменіі, пазней стаў міністрам сельскай гаспадаркі і працы дашнакскага ўрада.

У лістападзе 1920-га абраны прэм’ер міністрам. Праз месяц па пагадненні з РСФСР урад Врацяна быў адхілена ад улады. У пачатку 1921 года ўзначаліў так званы «Камітэт выратавання Радзімы». Актыўна браў удзел у антысавецкім паўстанні, а пасля яго паразы назаўжды пакінуў радзіму. Панёс з сабой сцяг Першай рэспублікі Арменіі, якой кіраваў 8 дзён.

Пасля жыў у Францыі, ЗША, Блізкім Усходзе і тд. З 1951 года і да канца жыцця дырэктар армянскай семінарыі ў Бейруце (Ліван). Памёр у 1969 годзе[2].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Багдыков Г. Премьер-министр Армении родился на Дону // Вечерний Ростов. — 2010. — 20 авг. — С. 5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Дэпутаты
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай акрузе
Катэгорыя·Міністры замежных спраў
Катэгорыя·Члены партыі «Дашнакцуцюн»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бейруце
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Арменіі
Катэгорыя·Міністры працы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка