wd wp Пошук:

Сімвалы эсперанта

Сі́мвалы эспера́нта - сукупнасць сімвалаў, увасабляючых як саму мову эсперанта, так і ўсё эсперанта-грамадства. ступень афіцыйнасці усіх гэтых сімвалаў даволі розная, але, да найбольш часта ўжываемых адносяць сцяг эсперанта, гімн эсперанта-руха і зялёную пяціканцовую зорку. Да дадатковых неафіцыйных атрыбутаў адносяць таксама зялёны колер увогуле і партрэт ініцыятара эсперанта Л. М. Заменгофа. У 1987 годзе быў прапанаваны яшчэ адзін, так званы “юбілейны сімвал” эсперанта.

Зялёная зорка

Зялёная зорка

Упершыню зялёная пяціканцовая зорка была прапанавана ў 1892 годзе ў часопісе “Эсперантыст” (La Esperantisto).неўзабаве яна стала для эсперантыстаў апазнавальным знакам; яе насілі (і прадаўжаюць насіць у наш час) у выглядзе нагруднага значка. Яна таксама ўжывалася на эсперантысцкай манеце “стэла”. Згодна з найбольш распаўсюджанай трактоўцы, пяць канцоў зоркі сімвалізуюць пяць кантынентаў, аб’яднаных адной надзеяй на аб’яднанне ўсіх краін і народаў пры дапамозе эсперанта (зялёны колер, традыцйыны колер надзеі). Існуе шмат варыянтаў гэтага сімвала (напрыклад, сустракаюцца зоркі з літарай “Е” у цэнтры).

Сцяг эсперанта

Сцяг эсперанта
Прапорцыі сцяга

Сцяг эсперанта ўяўляе з сабе зялёнае палотнішча (з суадносінамі старонак 2:3), у левы верхні вугал якога ўрэзаны белы квадрат з выявай на ім зялёнай пяціканцовай зоркі. Зялёны колер на сцяге сімвалізуе надзею, белы - мір і нейтралітэт, пяціканцовая зорка - 5 кантынентаў аб’яднаных адной надзеяй. Пытанне аб зацвяржэнні сцяга вырашалася падчас І Сусветнага кангрэса эсперантыстаў, які праводзіўся ва Францыі у горадзе Булонь-сюр-Мэр. Ілля Асторўскі ўдзельнік з Ялты прапанаваў узяць у якасці афіцыйнага сцяг мясцовай эсперанта-групы, і кангрэс прыняў яго прапанову. Сцяг эсперанта быў ужыты на лагаціпе пашуковага сэрвера Google 15 снежня 2009 года ў дзень 150-годдзя ініцыятара эсперанта Л. М. Заменгофа.

Гімн эсперанта-руха

Асноўная старонка: La Espero Гімнам эсперанта з’яўляецца песня наводле верша самога Заменгофа “La Espero”, пакладзеная на музыку французскім эсперантыстам Фелісьенам Меню дэ Мені.

Зялёны колер

Зялёны колер - традыцыйны колер для абазначэння ўсяго, што звязана з эсперанта і ўсім эсперанта-грамадствам. Ён сімвалізуе надзею і з’яўляецца атрыбутам на сцяге і зорцы эсперанта.

Юбілейны сімвал

Юбілейны сімвал эсперанта

Юбілейны сімвал быў распрацаваны ў выніку спецыяльна прапанаванага конкурсу. Сімвал, які перамог, быў прапанаваны бразільскім эсперантыстам Ілмарам Ілтунам Феррэйрай (пазней, прапанаваны ім варыянт быў крыху тэхнічна дапрацаваны). Юбілейны сімвал уяўляе з сабе стылізаваную выяву зямнога шара, складзеную з лацінскай літары “E” і кірылічнай літары “Э” (што сімвалізуе аб’яднанне Усхода і Захада, асабліва актуальнае ў той час, час Халоднай вайны. ён быў урачыста прадстаўлены ў 1987 годзе (стагадовы юбілей эсперанта). Існуюць неафіцыйныя назвы юбілейнага сімвала, звязаныя з яго формай: “дыня”, “яйка”, “мяч для рэгбі”. Некаторыя эсперантысты крытыкуюць гэты сімвал за тое, што яго увядзенне парывае з ужо існуючай традыцыяй. Ужыванне гэтага сімвала даволі абмежавана: ён ужываецца толькі як эмблема на выданнях некаторых буйных эсперанта-арганізацый (такіх як UEA); для шэрагавых эсперантыстаў больш пазнаваемыміз’яўляюцца больш традыцыйныя сімвалы.

Партрэт Заменгофа

Партрэт Заменгофа, нягледзячы на те, што сам Заменгоф неаднаразова падкрэсліваў, што ён з’яўляецца толькі “ініцыятарам эсперанта”, і ўсяляк перашкаджаў стварэнню якога-небудзь культа сваёй асобы, усёж даволі шырока ужываецца ў асяроддзі эсперантыстаў, напрыклад, як насценны атрыбут эсперанта-клуба. Таксама яго друкавалі ў СССР на паштовых марках.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эсперанта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле