wd wp Пошук:

Сілвештры Варэла

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сілве́штры Мануэ́л Ганса́лвіш Варэ́ла[2] або Сілвестрэ Варэла (парт.: Silvestre Manuel Gonçalves Varela; нар. 2 лютага 1985, Алмада, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клуба «Порту B» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера

«Спортынг»

Варэла з’яўляецца выхаванцам акадэміі клуба «Пашкадорыш», адкуль у 2002 годзе перайшоў у моладзевы склад лісабонскага «Спортынга». У 2004 годзе Варэла перайшоў, на правах арэнды, у клуб «Каса Пія». У сезоне 2005/06 Варэла правёў першыя 4 матчы за «Спортынг». У наступным годзе ён зноў быў аддадзены ў арэнду, у іспанскі клуб «Рэкрэатыва», за які правёў 22 гульні.

У чэрвені 2008 года Варэла вярнуўся ў «Спортынг», але ў тым жа міжсезонні ён быў прададзены ў клуб «Эштрэла» з Амадоры. За «Эштрэлу» Варэла правёў добры сезон, забіўшы 7 галоў у 32 гульнях.

«Порту»

3 сакавіка 2009 года Варэла падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам «Порту»[3]. Футбаліст перайшоў у «Порту» на правах свабоднага агента 1 ліпеня таго ж года[4].

У сваім першым сезоне ў «Порту» Варэла займаў пазіцыю другога нападніка пасля калумбійскага іграка Радамеля Фалькаа. У сакавіку 2010 года Сілвештры зламаў галёначную костку, з-за чаго выбыў на працяглы час. У жніўні 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Вест Бромвіч Альбіён» тэрмінам на адзін сезон, аднак у студзені 2015 года апынуўся ў складзе «Пармы». Улетку 2015 года вярнуўся ў «Порту».

У студзені 2017 года пасля сямі з паловай гадоў у «Порту» пакінуў каманду, стаўшы іграком турэцкага «Кайсерыспора», дзе выступаў да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года перайшоў у «Белененсіш». З ліпеня 2021 года стаў выступаць за «Порту B».

Міжнародная кар’ера

3 сакавіка 2010 года Варэла дэбютаваў у складзе зборнай Партугаліі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Кітая, у якой яго зборная атрымала перамогу з лікам 2:0.

Дасягненні

«Порту»

Зноскі

  1. Silvestre Varela // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  3. Silvestre Varela assina por 5 anos(недаступная спасылка). record.xl.pt
  4. Varela já foi operado e falha resto da época. sapo.pt

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг B Лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК Каса Пія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белененсіш
Катэгорыя·Ігракі ФК Віторыя Сетубал
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайсерыспор
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Сетубал
Катэгорыя·Ігракі ФК Парма
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэкрэатыва Уэльва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Эштрэла Амадора
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту B
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага