wd wp Пошук:

Сідні Кросбі

Сідні Патрык Кросбі (англ.: Sidney Patrick Crosby; 7 жніўня 1987, Коўл-Харбар, Канада) — канадскі хакеіст, цэнтральны нападнік клуба Пітсбург Пінгвінз, якая гуляе ў НХЛ, а таксама яе капітан. За «пінгвінаў» быў абраны на драфце ў 2005 годзе пад першым нумарам у первым жа раўндзе. У сезоне 2006—2007 гадоў, набраўшы ў рэгулярным сезоне 120 пунктаў (36 галоў і 84 перадачы), Кросбі атрымаў Трафей Арта Роса як лепшы бамбардзір лігі. Ён стаў самым маладым хакеістам у гісторыі НХЛ, якія здолеў гэта зрабіць[2][3]. У тым жа сезоне Сідні, акрамя Трафея Арта Роса, атрымаў два іншых вышэйшых індывідуальных трафея НХЛ — Памятны трафей Харта і Узнагарода Тэда Ліндсея, — і стаў толькі сёмым хакеістам у гісторыі, які сабраў за сезон такую ​​калекцыю[4].

Кіраваны Кросбі «Пітсбург» двойчы запар выходзіў у фінал Кубка Стэнлі, дзе абодва разы сустракаўся з «Дэтройт Рэд Уінгз». У 2008 годзе «пінгвіны» саступілі ў серыі (2:4), аднак праз год узялі рэванш, атрымаўшы перамогу ў серыі з лікам 4:3. На зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы гуляючы за зборную Канады забіў пераможны гол у авертайме фінальнага матча супраць зборнай ЗША, стаўшыся такім чынам алімпійскім чэмпіёнам.

Зноскі

  1. “NHL Entry Draft Year by Year Results”. National Hockey League.
  2. Динамит по имени Кросби Архівавана 13 мая 2008.. championat.ru
  3. Арт Росс Трофи достанется Кросби. nhl.puckzone.net
  4. Sidney Crosby completes rare triple in winning all the major NHL awards Архівавана 10 чэрвеня 2008.. thehockeynews.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Хакеісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Коўл-Харбары
Катэгорыя·Ігракі зборнай Канады па хакеі
Катэгорыя·Уладальнікі Кубка Стэнлі
Катэгорыя·Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Хакеісты НХЛ
Катэгорыя·Ігракі «Пітсбург Пінгвінз»
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Хакеісты Канады
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па хакеі з шайбай