wd wp Пошук:

Сігурд II Харальдсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Сігурд.

Сігурд Мун і яго людзі. Малюнак В. Ветлесена, 1899 год.

Сігурд II Харальдсан, вядомы таксама як Сігурд Мун (стар.-ісл. Sigurðr Haraldsson; 1133 — 10 чэрвеня 1155) — кароль Нарвегіі з 1136 па 1155 гады. Сын Харальда IV Гілі і яго палюбоўніцы Торы Гутармсдоцір (Þóra Guthormsdóttir). Мянушка Мун (Munn) на старажытнаісландскай азначае «рот». Кіраваў сумесна з братамі, Інгэ I і Эйстэйнам II. Кіраўнікі эпохі грамадзянскіх войнаў у Нарвегіі.

Біяграфія

Пачатак кіравання

Сігурд II выхоўваўся сваім дзедам Гутармам у Трондэлагу. У 1136 годзе, калі Сігурдам Слембэ быў забіты яго бацька Харальд Гілі, Сігурд разам са сваім братам Інгэ былі абвешчаны каралямі Нарвегіі. Першыя гады іх кіравання прайшлі ў барацьбе з прэтэндэнтамі на прастол, Сігурдам Слембэ і Магнусам Сляпым. У 1139 годзе ў бітве каля Шэрага Вострава войскі прэтэндэнтаў былі разбіты.

Пасля гэтага на кароткі перыяд наступіў мір. У перыяд маленства Інгэ і Сігурда вакол іх склалася кліка нарвежскай знаці, якая выконвала ролю саветнікаў і фактычных кіраўнікоў дзяржавы. У 1142 годзе з Шатландыі прыбыў Эйстэйн II Харальдсан, які абвясціў сябе незаконнанароджаным сынам Харальда IV. З гэтага часу Эйстэйн становіцца сукіраўніком Нарвегіі разам з Інгэ і Сігурдам.

У 1152 годзе ў Нарвегію прыбыла папская дэлегацыя на чале з Нікаласам Брейкспірам (будучым Папам Адрыянам IV). Ён стаў папскім легатам у Скандынавіі і кіраваў стварэннем незалежнага нарвежскага архібіскупства з кафедрай у Нідарасе (Тронхейме).

Новы віток грамадзянскай вайны

Калі Інгэ і Сігурд выраслі, а іх ранейшыя саветнікі адышлі ад спраў, каралі-суправіцелі пачалі дзяліць уладу. Успыхнула барацьба паміж братамі. У 1155 годзе трое братоў з’ехаліся ў Бергене, дзе Інгэ I абвінаваціў Сігурда і Эйстэйна ў падрыхтоўцы звяржэння яго з трона. Сігурд абвергнуў абвінавачанні. Пасля гэтага маці Інгэ, каралева Інгрыд і яе галоўны саветнік Грэгорыус Дагсан, пераканалі Інгэ ісці вайной на Сігурда. Дом Сігурда Муна быў узяты ў аблогу, і 10 чэрвеня (паводле іншых крыніц, раней — 6 лютага) 1155 года ён быў забіты. Цела Сігурда было пахавана ў старым саборы Бергена.

Забойства Сігурда не азначала канец грамадзянскай вайны, насупраць, пачалася яе яшчэ больш разлютаваная фаза. Прычыны, па якіх пачалася вайна паміж братамі, невядомыя. Паводле адных звестак (сагі), яны сапраўды былі выкліканы жаданнем Сігурда і Эйстэйна зрынуць Інгэ з прастола, паводле іншых — былі выкліканы агрэсіўнымі дзеяннямі і амбіцыямі з боку менавіта Інгэ I. У цэлым, «Сага пра сыноў Харальда Гілі» стварае даволі негатыўны вобраз і Сігурда, і Эйстэйна[5].

Сям’я

У Сігурда Муна быў шэраг незаконнанароджаных сыноў:

Спрэчныя нашчадкі:

Зноскі

  1. 1 2 https://nbl.snl.no/Sigurd_2_Haraldsson_Munn
  2. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  3. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Сага пра сыноў Харальда Гілі — Круг Зямны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Хорфагеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Бергене
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Дынастыя Інглінгаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1155 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1133 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 лютага
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу