wd wp Пошук:

Сігрыд Ертэн

Сігрыд Ертэн (шведск.: Sigrid Hjertén; 27 кастрычніка 188524 сакавіка 1948) — шведская мастачка. Лічыцца галоўнай фігурай шведскага мадэрнізму. Малявала карціны на працягу 30 гадоў, прыняла ўдзел у 106 выставах.

Біяграфія

Сігрыд нарадзілася ў Сундсвале ў 1885 годзе. Вучылася ва ўніверсітэцкім каледжы мастацтваў, рамёстваў і дызайну ў Стакгольме, дзе атрымала прафесію выкладчыка малявання. У 1909 годзе на адной з вечарынак мастацкай студыі Сігрыд сустрэла свайго будучага мужа Ісаака Груневальда, які вучыўся ў Парыжы ў Анры Маціса. Груневальд пераканаў Ертэн, што яе прызванне — быць мастачкай. У тым жа 1909 Сігрыд паступіла ў Акадэмію Маціса. У той час казалі, што яна стала лепшай яго вучаніцай, дзякуючы тонкаму пачуццю колера[4].

Падчас вучобы Анры Маціс і Поль Сезан вучылі Сігрыт абыходзіцца з колерам. У сваіх карцінах яна спрабавала дамагчыся таго ж эфекту, выкарыстоўваючы кантрасныя каляровыя палі і спрошчаныя контуры, каб зрабіць малюнак максімальна выразным. Ертэн імкнулася знайсці формы і колеры, якімі можна перадаць эмоцыі[5].

Праз паўтара года навучання Сігрыд вярнулася ў Швецыю. У 1912 яна ўдзельнічала ў групавой выставе ў Стакгольме, што стала яе дэбютам як мастачкі. У наступныя дзесяць гадоў яна прыняла ўдзел у многіх выставах як у Швецыі, так і за мяжой, у прыватнасці ў Берліне ў 1915 годзе, дзе атрымала добры прыём.

Мастачка таксама прыняла ўдзел у Expressionist Exhibition ў Стакгольме ў 1918, аднак крытыкі таго часу былі не ў захапленні ад яе мастацтва[5].

Паміж 1920 і 1932 гадамі Сігрыд з сям’ёй жыла ў Парыжы і ў пошуках натхнення шмат падарожнічала па французскіх і італьянскіх вёсках. Гэта быў перыяд адноснай гармоніі ў жывапісу Ертэн, але колькасць выстаў аказалася невялікай. Яе муж часта бываў у Стакгольме, дзе зрабіў бліскучую кар’еру. У канцы 1920-х Сігрыд ўсё часцей пакутавала ад розных псіхасаматычных захворванняў, скардзілася на адзіноту, у карцінах з’яўляюцца халодныя і цемныя таны.

У 1932 годзе Ертэн вырашыла вярнуцца ў Стакгольм, але патрапіўшы ў Швецыю, яна на час апынулася ў псіхіятрычным шпіталі з сімптомамі шызафрэніі. Стан мастачкі часам паляпшаўся, і наступныя два гады, з 1932 па 1934, яе творчы талент раскрыўся з максімальнай сілай.

У канцы 1930-х гадоў Сігрыд пакутавала ад абвастрэнняў псіхічнага захворвання, з дыягнаставанай шызафрэніяй яе змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу, дзе мастачка правяла астатнюю частку жыцця.

Агульная колькасць карцін, створаных Сігрыд Ертэн, складае крыху больш за 500[6].

Яна таксама пакінула мноства эскізаў, акварэляў і малюнкаў. Сігрыд даводзілася змагацца з забабонамі свайго часу на працягу ўсёй кар’еры. Яе карціны здаюцца вельмі асабістымі для эпохі, у якую яны былі створаныя, калі розумы мастакоў займалі пытанні колеру і формы. Яе цікавасць да чалавека часта праяўляецца ў драматычнай, нават тэатральнай кампазіцыі, у той час як падыход да колеру быў эмацыянальным і тэарэтычным.

Галерэя

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119396718 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 4 Sigrid M Hjertén — 1917.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  4. ”Hjertén, Sigrid Maria”, Svenskt Biografiskt Lexikon-ID: 13644, läst: 20 juni 2017.
  5. 1 2 ”Sigrid Hjertén – en av våra största modernister i konsten”. dalademokraten.se. 7 juni 2017. Läst 12 februari 2019.
  6. Nationalmuseum. Sigrid Hjertén.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестэрнорландзе
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы