wd wp Пошук:

Сівінскі сельсавет

Сі́вінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Сівінка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Барбянскага, Косіцкага і Папсуеўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна. З 6 студзеня 1965 года сельсавет, за выключэннем вёсак Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок, у складзе адноўленага Веткаўскага раёна[1]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Арэхаўка[2]. 27 жніўня 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Калінінскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе