wd wp Пошук:

Сярэдняя Ахтуба

Сярэдняя Ахтуба (руск.: Сре́дняя А́хтуба) — пасёлак гарадскога тыпу (рабочы пасёлак) у Валгаградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Сярэднеахтубінскага раёна. У межах арганізацыі мясцовага самакіравання ўтварае муніцыпальнае ўтварэнне гарадское паселішча р.п. Сярэдняя Ахтуба як адзіны населены пункт у яго складзе. Насельніцтва — 14 259 чал. (2021).

Пасёлак размешчаны ля мяжы Волга-Ахтубінскай поймы і паўпустынных абласцей Прыкаспійскай нізіны, на левым беразе ракі Ахтуба, на вышыні 18 метраў вышэй за ўзровень сусветнага акіяна. Глебавае покрыва комплекснае: распаўсюджаны саланцы (аўтаморфныя) і каштанавыя саланцаватыя і саланчаковыя глебы, у Волга-Ахтубінскай пойме — поймавыя лугавыя глебы.

Па аўтамабільнай дарозе адлегласць да абласнога цэнтра горада Валгаграда — 31 км, да горада Волжскі — 14 км (да цэнтра горада). Праз пасёлак праходзіць рэгіянальная аўтадарога Астрахань — Волжскі — Энгельс — Самара.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валгаградскай вобласці