wd wp Пошук:

Сяргей Хрыстафоравіч Будыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Будыка.

Сяргей Хрыстафоравіч Буды́ка[1] (17 сакавіка 1909, г. Краснадар — 7 сакавіка 1988[2]) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідраўлікі і інжынернай гідралогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар тэхнічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1977)[3].

Біяграфія

У 1934 годзе скончыў Паволжскі лесатэхнічны інстытут(руск.) бел. у Іашкар-Але. У 1945—1950 гг. і з 1956 года загадчык кафедры Беларускага лесатэхнічнага інстытута. У 1950—1956 гг. загадчык аддзела гідралесамеліярацыі Інстытута лесу АН БССР. У 1959—1963 гг. прарэктар Беларускага тэхналагічнага інстытута. У 1959—1980 гг. старшыня Навуковага савета па праблеме Палесся пры Акадэміі навук БССР[3].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па гідратэхнічнай меліярацыі Палесся, інжынернай гідралогіі і рачной гідраўліцы, водным транспарце лесу. Пад яго кіраўніцтвам вывучаны ўплыў лясістасці(руск.) бел. басейнаў на сцёк рэк і яго размеркаванне, дзеянне затапленняў і падтапленняў, якiя ствараюцца вадасховішчамі, на рост лесу. З 1970 года галоўны рэдактар ​​зборніка «Праблемы Палесся»[3].

Асноўныя працы

Аўтар больш за 80 прац[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), медалямі.

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. 1 2 Член-карэспандэнт БУДЫКА Сяргей Хрыстафоравіч (руск.)
  3. 1 2 3 Будыка Сергей Христофорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 87. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснадары
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі ПДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі