wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань

Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань (нар. 8 мая 1985, Крычаў, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 года[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 8 мая 1985 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці БССР. Вырас і вучыўся ў Магілёве, скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Шматканальныя сістэмы тэлекамунікацый».

У 2004—2005 гадах быў старшынёй маладзёжнага грамадзянскага аб’яднання «Развіццё». Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр». Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN.

У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але не быў абраны. З 2017 года старшыня Савета Беларускага рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднання «Дыпламатыя».

Прэзідэнцкая кампанія 2020

12 студзеня 2020 года на пасяджэнні Цэнтральнай Рады БСДГ было прынята рашэнне пра вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. Ім стаў старшыня партыі Сяргей Чэрачань[2].

Крытыка

Сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў абранне новага кіраўніцтва БСДГ. Былы член Камуністычнай партыі Беларусі Чэрачань, на думку Рымашэўскага, — гэта шлях да ліквідацыі партыі.

Зноскі

  1. Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ змяніў бізнесмен Сяргей Чэрачэнь (нявызн.), Наша Ніва (3 лістапада 2018). Праверана 3 лістапада 2018.
  2. Пераемнік Шушкевіча будзе вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты (нявызн.). Радыё Свабода (12 студзеня 2020). Праверана 1 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2020)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Члены БСДГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаве