wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўцоў. Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў (нар. 12 чэрвеня 1975, в. Сычман Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў аграномам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, вядучым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела насенняводства і тэхналогіі вытворчасці кармавых культур, дырэктарам Гомельскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выбіраўся дэпутатам Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Зноскі

  1. Краўцоў Сяргей Уладзіміравіч
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Постаці аграрнай навукі
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання