wd wp Пошук:

Сяргей Рыгоравіч Раманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманаў. Сяргей Рыгоравіч Раманаў (нар. 17 верасня 1914, г. Масква — 11 студзеня 2001, Мінск) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966).

Біяграфія

Скончыў у 1940 годзе Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў Г. Ражскага, С. Фралова. Удзельнік мастацкіх выставак з 1945 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 года.

Жыў у г. Мінску. Памёр 11 студзеня 2001 года.

Творчасць

Працаваў у розных тэхніках станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе. Асноўныя творы: лісты «У партызанскай зямлянцы», «Кароткі прывал», «Першы дзень Савецкай улады ў Мінску», «1905 г. Курлоўскі расстрэл», «Рэйкавая вайна», «Подзвіг Мікалая Гастэлы», «К. Заслонаў у дэпо ст. Орша»; серыі «Рэвалюцыйны Мінск» і «Партызаны Беларусі»; шэраг карцін пра партызан Вялікай Айчыннай вайны. Аформіў кнігі «Вершы і паэмы» П. Броўкі, «Вершы» М. Танка, «Славуты домік» Я. Купалы, «Ніколі незабудзем» і «Нямігі крывавыя берагі» У. Карпава, «Дрыгва» Я. Коласа.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Літаратурным музеі Я. Купалы, Літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага вучылішча памяці 1905 года
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску