wd wp Пошук:

Сяргей Пятровіч Гурулёў

Сярге́й Пятровіч Гурулёў (21 лютага 1953, Чыцінская вобласць, РСФСР) — беларускі ваенны, генерал-лейтэнант, былы начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл— першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь[1].

Біяграфія

Скончыў у 1974 годзе Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. Служыў камандзірам вучэбнага танкавага ўзводу, роты, начальнікам штаба — намеснікам камандзіра танкавага батальёна ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Пасля ў Групе савецкіх войскаў у ГДР.

У 1986 скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію бранетанкавых войскаў. Далей служыў на Беларусі. Камандзір танкавага палка, мотастралковай дывізіі, асобнай механізаванай брыгады.

У 1997 паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якую скончыў з адзнакай і залатым медалём.

З ліпеня 2000 — камандзір 28-га армейскага корпуса, з лютага 2001 — начальнік Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік міністра абароны.

4 снежня 2009 года прызначаны старшынёй Ваенна-прамысловага камітэта[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[4]. Вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта 20 чэрвеня 2017 года[5].

Узнагароды

Зноскі

  1. загад прэзідэнта РБ № 687 ад 12 снежня 2001
  2. Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 219 «Аб вызваленні ад пасады»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017).
  6. Партал прэзідэнта РБ
  7. Аб узнагароджанні С.П.Гурулёва і А.А.Раўкова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Забайкальскім краі
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы