wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Гваздзёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гваздзёў. Сяргей Міхайлавіч Гваздзёў (2 ліпеня 1957, Мінск — 24 ліпеня 2016) — беларускі гісторык мастацтва, мастацтвазнавец, філолаг, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і беларускага фалькларыста Міхаіла Пятровіча Гваздзёва і настаўніцы беларускай мовы Валянціны Мікалаеўны. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1987—1989 гадах вучыўся ў Маскоўскім вочна-завочным інстытуце работнікаў мастацтва і культуры. Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) Акадэміі Навук, дзяржаўным мастацкім музеі. Загадваў перасоўнымі мастацкімі выставамі ва ўстанове Міністэрства культуры. З 2000 года ўваходзіў у рэдакцыйную калегію інфармацыйна-аналітычнага і культуралагічнага бюлетэню «Кантакты і дыялогі» пад кіраўніцтвам Адама Мальдзіса.

Творчасць

Аўтар сцэнарыяў для літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, супрацоўнічаў з Маладзёжнай рэдакцыяй Беларускага радыё, удзельнічаў у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях (у т. л. у штогадовых справаздачных навуковых канферэнцыях «Аладаўскія чытанні» у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзе ў 2008 годзе рабіў даклад на тэму «Актуалізацыя заходнебеларускага мастацкага кантэксту (Мастакі-беларусы, гадаванцы Факультэта выяўленчых мастацтваў. 1919—1939 гады)»[1]). Працаваў над папулярным слоўнікам-каталогам заходнебеларускіх мастакоў і творцаў міжваеннага перыяду.

Тэматыка публікацый: выяўленчае мастацтва Заходняй Беларусі.

У 1999 годзе стаў стыпендыятам праграма Касы Мяноўскага Польскай Акадэміі Навук.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. «Аладаўскія чытанні» — 2008 Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня