wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Урванцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Урванцоў. Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (12 чэрвеня 1863, Казань — 5 студзеня 1937) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя[1].

Біяграфія

Паходжанне і адукацыя

Нарадзіўся ў Казані ў сям’і Мікалая Мікалаевіча Урванцова, прадстаўніка вядомага казанскага роду[2]. Браты Сяргея Урванцова, Леў(руск.) бел. і Мікалай, а таксама сын Льва Міхаіл, былі вядомыя прафесійнай дзейнасцю, звязанай з тэатральнай справай[2].

Скончыў медыцынскае аддзяленне Казанскага Імператарскага ўніверсітэта ў 1893 годзе[2][3]. У 1898 годзе атрымаў званне доктара медыцыны[1].

Прафесійная дзейнасць

У 1902 годзе ўзначаліў туберкулёзны санаторый Чырвонага Крыжа ва Уфімскай губерні(руск.) бел.[3].

З 1907 года займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні мінскага губернскага праўлення[4]. Гэтую пасаду займаў да 1917 года[3].

У савецкі час ён працаваў загадчыкам лячэбным і санітарна-эпіядэміялагічным аддзеламі Мінскага губернскага аддзелу аховы здароўя БССР, а потым — галоўным урачом некалькіх мінскіх бальніц[3].

Памёр 5 студзеня 1937 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска[3].

Грамадская дзейнасць

Адразу пасля прыезду на працу ў Мінск стаў актыўным членам Таварыства мінскіх урачоў, а ў хуткім часе і яго прэзідэнтам[3]. Стаў ініцыятарам правядзення першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі дабрадзейнай акцыі «Дзень белай кветкі(руск.) бел.»[3][5].

Па ініцыятыве С. Урванцова была створана і запрацавала ў Мінску хуткая медыцынская дапамога[3][6][7].

Ганаровы член Таварыства мінскіх урачоў, ганаровы член Мінскага таварыства аховы народнага здароўя[1].

Сям’я

Быў жанаты з Надзеяй Мікалаеўнай Урванцовай (? — 8 сакавіка 1929). Мелі дачку.

Навуковая дзейнасць

Больш за 15 навуковых прац[3] па тэорыі і практыцы развіцця медыка-санітарнай справы ў дарэвалюцыйнай Беларусі, абагульненні вопыта барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі[1].

Асобныя працы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Урванцов, Сергей Николаевич (доктор медицины ; 1863—1937) (руск.)
  2. 1 2 3 Три века дома Урванцовых (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Марина Баранова. Урванцовы. Отец и сын (руск.)
  4. Памятная книжка Минской губернии на 1907 год. С. 53 (руск.)
  5. Энтузиасты в белых халатах Архівавана 21 лютага 2019. (руск.)
  6. Каплиев А. А. Медицинская периодическая печать Беларуси первой трети XX столетия как источник по истории развития здравоохранения(недаступная спасылка) (руск.)
  7. Капліеў А. А.Карэты ратавання. Вытокі службы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску (канец xix — пачатак хх стагоддзя)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казані
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе