У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Урванцоў. Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (12 чэрвеня 1863, Казань — 5 студзеня 1937) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя[1].
Нарадзіўся ў Казані ў сям’і Мікалая Мікалаевіча Урванцова, прадстаўніка вядомага казанскага роду[2]. Браты Сяргея Урванцова, Леў(руск.) бел. і Мікалай, а таксама сын Льва Міхаіл, былі вядомыя прафесійнай дзейнасцю, звязанай з тэатральнай справай[2].
Скончыў медыцынскае аддзяленне Казанскага Імператарскага ўніверсітэта ў 1893 годзе[2][3]. У 1898 годзе атрымаў званне доктара медыцыны[1].
У 1902 годзе ўзначаліў туберкулёзны санаторый Чырвонага Крыжа ва Уфімскай губерні(руск.) бел.[3].
З 1907 года займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні мінскага губернскага праўлення[4]. Гэтую пасаду займаў да 1917 года[3].
У савецкі час ён працаваў загадчыкам лячэбным і санітарна-эпіядэміялагічным аддзеламі Мінскага губернскага аддзелу аховы здароўя БССР, а потым — галоўным урачом некалькіх мінскіх бальніц[3].
Памёр 5 студзеня 1937 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска[3].
Адразу пасля прыезду на працу ў Мінск стаў актыўным членам Таварыства мінскіх урачоў, а ў хуткім часе і яго прэзідэнтам[3]. Стаў ініцыятарам правядзення першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі дабрадзейнай акцыі «Дзень белай кветкі(руск.) бел.»[3][5].
Па ініцыятыве С. Урванцова была створана і запрацавала ў Мінску хуткая медыцынская дапамога[3][6][7].
Ганаровы член Таварыства мінскіх урачоў, ганаровы член Мінскага таварыства аховы народнага здароўя[1].
Быў жанаты з Надзеяй Мікалаеўнай Урванцовай (? — 8 сакавіка 1929). Мелі дачку.
Больш за 15 навуковых прац[3] па тэорыі і практыцы развіцця медыка-санітарнай справы ў дарэвалюцыйнай Беларусі, абагульненні вопыта барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі[1].