wd wp Пошук:

Сяргей Леанідавіч Дарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарэнка. Сярге́й Леані́давіч Дарэ́нка (руск.: Сергей Леонидович Доренко; 18 кастрычніка 1959, Керч — 9 мая 2019, Масква) — расійскі журналіст, тэле- і радыёвядучы, каментатар, прадзюсар.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1959 года ў Керчы. У 1982 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Універсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.

З 1985 года працаваў на Цэнтральным тэлебачанні СССР. Быў звольнены ў 1990 годзе пасля шэрагу падрыхтаваных ім рэпартажаў з Літвы і Латвіі.

У 1990 годзе быў сярод пачынальніка праграмы «Вести» Расійскага тэлебачання. Затым працаваў на 1-м канале «Останкино» і «ТВ-6 Москва».

Вядучы інфармацыйных праграм «Время» і «Аўтарская праграма Сяргея Дарэнкі» на канале ОРТ з кастрычніка 1996 па верасень 2000 года. Быў адхілены ад эфіраў на ОРТ ў 2000 годзе пасля выпуску сюжэта пра гібель падлодкі «Курск».

З 1 верасня 2008 года да 1 ліпеня 2013 года — галоўны рэдактар, радыёвядучы радыёстанцыі «Русская служба новостей». Затым галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» (з 2014).

Памёр 9 мая 2019 года ў Маскве[1].

Зноскі

  1. У Маскве памёр журналіст Сяргей Дарэнка
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Керчы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэдактары Расіі
Катэгорыя·Члены КПРФ
Катэгорыя·Выпускнікі РУДН
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Рэдактары СССР
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 мая