wd wp Пошук:

Сяргей Канстанцінавіч Дзік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзік. Сяргей Канстанцінавіч Дзік (нар. 10 сакавіка 1956, Жодзіна Мінскай вобласці) — беларускі вучоны і палітык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

Біяграфія

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Радыётэхніка».

Распрацаваў новыя лазерна-аптычныя біямедыцынскія метады і тэхнічныя сродкі і ўкараніў іх у клінічную медыцынскую практыку. Адзін з ініцыятараў і арганізатараў правядзення ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі рэгулярнай міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Медэлектроника. (Сродкі медыцынскай электронікі і новыя медыцынскія тэхналогіі)» і міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Big Data and Predictive Analitics».

Прайшоў працоўны шлях ад інжынера Інстытута электронікі Акадэміі навук БССР да старшага навуковага супрацоўніка РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, прайшоў усе прыступкі кар’ернай лесвіцы ад дацэнта да першага прарэктара ўніверсітэта.

У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Навуковая дзейнасць

Аўтар каля 300 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі, 16 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 2 вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі і 17 патэнтаў на вынаходствы.

Узнагароды

Зноскі

  1. Дзік Сяргей Канстанцінавіч
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жодзіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь