wd wp Пошук:

Сяргей Канановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канановіч. Сяргей Канановіч (нар. 29 лютага 1972, Мінск, Беларусь) — беларускі музыка, гітарыст.

Музыкай пачаў займацца з школьных часоў, аднак музычнай адукацыі не мае. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1995), але па спецыяльнасці «Географ» ніколі не працаваў, бо вырашыў звязаць жыццё з музыкай.

Музычная кар’ера

Першы гурт — Jar Jabber (1994). У складзе гурта Hasta La Fillsta скарыў фестываль «Басовішча» (1997). Браў удзел у некалькіх беларускіх гуртах — быў гітарыстам праектаў «Крамбамбуля» (20012010)[1] і Zet, бас-гітарыстам гурта Pomidor/OFF[2]. Граў таксама з гуртамі Палац, žygimont VAZA, Змітром Вайцюшкевічам, N.R.M.[3].

З усіх музычных кірункаў сам аддае перавагу стонэру і гранджу.

Зноскі

  1. Сяргей Будкін, «Тузін гітоў» У «Крамбамбулі» разлад. Эксперты.by (24 мая 2010). Праверана 29 мая 2017.
  2. СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА” (in ru). Музыкальная газета (7). 2006. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2006/07/0100.html. Retrieved on 2020-09-11.
  3. Тузін гітоў Сяргей Канановіч пра вынікі чарговага туру на Тузіне Гітоў. Незалежны рэспубліканскі саюз моладзі (20 мая 2009). Праверана 29 мая 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Гітарысты Беларусі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лютага