wd wp Пошук:

Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філімонаў. Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў (нар. 14 красавіка 1937, Манчагорск, Мурманская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971), дацэнт (1974).

Біяграфія

Пасля сканчэння ў 1960 годзе БПІ працаваў у 19601973 гадах архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект». З 1973 года — загадчык кафедры, з 1983 года — дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута. 3 1988 кіраўнік архітэктурнай майстэрні «Белдзяржпраекта»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Член КПСС з 1965 года. Пражывае ў г. Мінск[2].

Творчасць

Палац спорту «Юнацтва» ў Чалябінску
Мінскі палац спорту

Аўтар спартыўнага комплексу Усесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» (1978), жылога дома па вул. Чарвякова (1971) у Мінску, гасцініцы «Гарызонт» (1980)[1], 64-кватэрны жылы дом па вул. Савецкай (1979)[2] у Баранавічах, актавай залы Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1962). У сааўтарстве выканаў гіраекты Мінскага Палаца спорту (1966), Палацаў спорту ў Чалябінску[ru] (1967), Валгаградзе[ru] (1974), Палаца культуры ў Салігорску (1968) і інш[1].

Вывучае праблемы развіцця архітэктуры мнагамэтавых відовішчных і спартыўных збудаванняў[1].

Аўтар больш 40 друкаваных публікацый, у т.л. манаграфій: «Архітэктура ўніверсальных відовішчна-спартыўных зал» (Мінск, 1980), «Архітэктура грамадскіх будынкаў Беларусі» (Мінск, 1985)[2].

Узанагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1966), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1966)[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Філімонаў Сяргей Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 4 Филимонов Сергей Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Баранавічаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Валгаграда
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мурманскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Архітэктары Чалябінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ