У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даўлатаў.
Сярге́й Дана́тавіч Даўла́таў (прозвішча паводле пашпарту — Даўла́таў-Ме́чык; 3 верасня 1941, Уфа — 24 жніўня 1990, Нью-Ёрк ) — савецкі пісьменнік і журналіст, дысідэнт. Аўтар шэрагу аўтабіяграфічных кніг: «Зона: запіскі наглядчыка» (рус. «Зона: записки надзирателя»); «Кампраміс» (рус. «Компромисс»); «Запаведнік» (рус. «Заповедник»), у якіх распавёў пра адметныя этапы жыцця: пра тэрміновую службу ў войску ў ахове выпраўленчых калоній, пра журналісцкую дзейнасць у газеце «Савецкая Эстонія», пра працу экскурсаводам у Пушкінскім запаведніку Міхайлаўскае.
Эміграваў у ЗША ў 1978 годзе, дзе працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Новый американец», вёў аўтарскую перадачу на Радыё Свабода; яго творы друкаваліся ў вядомых амерыканскіх часопісах «The New Yorker», «Partisan review».
Сяргей Даўлатаў памёр 24 жніўня 1990 года ў Нью-Ёрку, дзе і пахаваны на яўрэйскіх могілках.[5]