wd wp Пошук:

Сяргей Георгіевіч Цытовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цытовіч. Сяргей Георгіевіч Цытовіч (6 (18) ліпеня 1886, Горкі, Магілёўская губерня, цяпер Магілёўская вобласць — 7 ліпеня 1963) — беларускі гісторык, філолаг, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў у 1910 годзе Харкаўскі ўніверсітэт. З 1910 года выкладчык землямерна-агранамічнага вучылішча ў Горках. У 1917 далучыўся да канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі, стаў лідарам яе Горацкага аддзела, рэдагаваў газету «Горецкий вестник». З 1919 года выкладаў на рабфаку пры Горы-Горацкім земляробчым інстытуце, з 1931 года працаваў у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці.

Тройчы (1918, 1920, 1922) арыштоўваўся органамі ВЧКДПУ.

У Другую сусветную вайну настаўнічаў у Саратаўскай вобласці (Расія). З 1944 года выкладчык МВПІ.

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац пра падзеі паўстання 1863—1864 гадоў і Кастрычніцкага перавароту 1917 у Горках, Горы-Горацкі земляробчы інстытут і інш.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 16 сакавіка 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Філолагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кадэты
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў