wd wp Пошук:

Сяргей Віталевіч Пушнякоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Пушнякоў (нар. 8 лютага 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск».

Клубная кар’ера

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за дубль, а з 2011 года стаў праходзіць у асноўны склад каманды.

Сезон 2013 распачаў, звычайна выходзячы на замену, а ў маі атрымаў траўму. У жніўні вярнуўся ў строй, часам стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы.

У сезоне 2014 ужо стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Стаў выкарыстоўвацца пераважна як цэнтральны паўабаронца. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2].

У студзені 2016 года папоўніў склад латвійскага «Спартака», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[3]. Разам са «Спартаком» двойчы стаў чэмпіёнам Латвіі.

У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Гарадзеі»[4], дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. У лістападзе 2018 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[5]. Па заканчэнні сезона 2020 «Гарадзея» спыніла існаванне, і паўабаронца пакінуў клуб.

У чэрвені 2021 года далучыўся да інданезійскага клуба «Персікаба 1973», які ўзначальваў беларускі трэнер Ігар Крывушэнка[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Застаўся ў клубе пасля звальнення Крывушэнкі ў лістападзе 2021 года, а ў красавіку 2022 года пакінуў «Персікаба 1973»[7].

У ліпені 2022 года стаў іграком «Мінска»[8].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009дубльМінскБеларусь20
2010дубльМінскБеларусь281
2011Д1МінскБеларусь20
2012Д1МінскБеларусь130
2013Д1МінскБеларусь130
2014Д1МінскБеларусь252
2015Д1МінскБеларусь182
2016Д1СпартакЛатвія250
2017Д1СпартакЛатвія170
2018Д1ГарадзеяБеларусь233
2019Д1ГарадзеяБеларусь274
2020Д1ГарадзеяБеларусь200
2021/22Д1Персікаба 1973Інданезія302

Зноскі

  1. Sergey Pushnyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Пушняков и Шевченко продлили контракты с “Минском”
  3. Хавбек “Минска” продолжит карьеру в Латвии
  4. Пушняков стал игроком “Городеи”, Сиденко и Белов не подошли клубу
  5. “Городея” продлила контракты с Пушняковым и Сорокиным
  6. Пушняков пополнил ряды команды Криушенко
  7. Пушняков покинул индонезийский “Персикабо 1973”
  8. Сергей Пушняков пополнил ряды “Минска”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Юрмала
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Персікаба 1973
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»