wd wp Пошук:

Сяргей Віктаравіч Пярвіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пярвіцкі. Сяргей Віктаравіч Пярвіцкі (нар. 10 верасня 1967, г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1991 годзе Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (выкладчыкі У. М. Прасол, М. М. Ягораў). У 19942002 гадах інжынер 2-й катэгорыі, начальнік групы праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзіпрагандаль», Гомельская комплексная праектная майстэрня; з 2002 года вядучы архітэктар, начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела філіяла праектна-канструктарскай майстэрні «Будпраект» ААТ «Гомельпрамбуд».

Член Саюза архітэктараў з 2007 года.

Творчасць

Асноўныя працы: комплекс адміністрацыйных будынкаў па вул. Падгорнай, 10 (2008); разлікова-касавы цэнтр ААТ «Белаграпрамбанк» па вул. Хатаевіча (2008); крама ААТ «Веста» на скрыжаванні пр. Касманаўтаў і вуліца Чапаева (2006), фітнэс-цэнтр па вул. Яфрэмава, 11 (2006) — усе ў Гомелі; рэканструкцыя будынка Масбудэканамбанка ў г. Віднае Маскоўскай вобласці (2006); рэстаўрацыя гарадскога асабняка пабудовы канца XIX ст. па вул. Жаркоўскага ў г. Гомелі (2005); гандлёвы комплекс па вул. Рэчыцкая шаша ў г. Гомелі (2003).

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 17 снежня 2020 г. № 464 «Аб узнагароджанні» Архівавана 12 мая 2021.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 года № 498 «Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя