wd wp Пошук:

Сяргей Віктаравіч Кулініч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Кулініч (нар. 9 студзеня 1995, Мала Такмачка, Запарожская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ запарожскага «Металурга», першы трэнер — Аляксандр Паўлавіч Рудыка. Па словах гэтага спецыяліста, хлопцы 1995 года нараджэння лічыліся ў «Металургу» не занадта ўдалым наборам. Тым не менш з гэтага года Сяргей Кулініч, Артур Кузняцоў, Мікіта Татаркоў і Эдуард Собаль выклікаліся ў зборную Украіны да 20 гадоў, а Цімафей Шарамета — у моладзевую[3].

Пасля завяршэння навучання Кулініч быў залічаны ў юнацкую каманду запарожцаў, дзе дэбютаваў 5 верасня 2012 года ў паядынку з сімферопальскай «Таўрыяй». З сезона 2013/14 гадоў футбаліст быў ужо асноўным выканаўцам у моладзевай камандзе. У наступным сезоне 1 сакавіка 2015 года дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. Футбаліст правёў на полі ўсе 90 хвілін сустрэчы з «Гаверлай»[4]. Праз тыдзень згуляў 45 хвілін матча з данецкімі аднаклубнікамі.

26 снежня 2015 года стала вядома, што Сяргей пакінуў «Металург» і займаецца пошукамі новай каманды[5]. У студзені 2016 года разам з таварышам па «Металургу» Ягорам Кліменчуком прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у лютым падпісаў двухгадовы кантракт[6]. У складзе «гараджан» выкарыстоўваўся ў якасці правага або цэнтральнага абаронцы, хоць і не меў трывалага месца ў асноўным складзе. У сезоне 2017 ужо замацаваўся ў стартавым складзе мінчан, толькі ў верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2018 года адправіўся на прагляд у данецкі «Алімпік» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[7]. У жніўні 2018 года перайшоў у сербскі клуб «Спартак» з Субаціцы, пакінуў яго ў канцы таго ж года.

У жніўні 2019 года вярнуўся ў запарожскі «Металург». Сезон 2020/21 правёў у складзе «Мікалаева»

Міжнародная кар’ера

Сваёй гульнёй Кулініч прыцягнуў да сябе ўвагу трэнера юнацкай зборнай Украіны (да 20) Аляксандра Петракова, каманда якога ў гэты час рыхтавалася да паездкі на моладзевы чэмпіянат свету 2015. Футбаліст прайшоў з «жоўта-сінімі» зборы ў Турцыі[8], але ў Новую Зеландыю на сам чэмпіянат не паехаў.

Зноскі

  1. Sergiy Kulynych // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Serhiy Kulynych // FBref.com
  3. Александр Рудыка: «Горжусь своими воспитанниками»(руск.) . ФК «Металлург» Запорожье (25 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 27 лютага 2016.
  4. Кулинич и Кулач дебютировали в составе первой команды «Металлурга»(руск.) . ФК «Металлург» Запорожье (2 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 27 лютага 2016.
  5. Денис Дроздовский Кулинич: «Украина или зарубеж — неважно. Буду смотреть только на уровень чемпионата»(руск.) . SportArena.com (26 снежня 2015). Праверана 1 студзеня 2016.
  6. Украинцы Егор Клименчук и Сергей Кулинич подписали контракты с “Минском”. football.by.
  7. Кулинич перешел в «Олимпик». by.tribuna.com.
  8. Сборная Украины U-20: на сбор в Турцию поедет 21 футболист(руск.) . Football.ua (17 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 27 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Запарожскай вобласці
Катэгорыя·Ігракі ФК Мікалаеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Субаціца
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Данецк
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны