wd wp Пошук:

Сяргей Васілевіч Жыватоўскі

Сяргей Васільевіч Жыватоўскі (псеўданім «Пьер-О», «Serge» і інш.; 11 (23) сакавіка 1869, Кіеў — 10 красавіка 1936, Нью-Ёрк) — мастак-графік і журналіст[1].

Біяграфія

Адукацыя

Дваранін па паходжанні. У 1888 скончыў Кіеўскую малявальную школу і паступіў у ІАМ. У гады вучобы быў узнагароджаны за малюнкі з натуры медалямі: малымі срэбнымі (1890 і 1891), вялікім срэбным (1892) і вялікім заахвочвальным (1893). У 1894 г. атрымаў званне класнага мастака ІІІ ступені за карціну «Вучэнне 2-й кавалерыйскай дывізіі», якую набыў вял. кн. Канстанцін Канстанцінавіч[1].

Жыцце ў Расіі

Плакат «Уладзімір Дураў. Заслужаны сатырык. Сябар жывел», 1910
Паштоўка «Адзін з сошкай, а сямера з лыжкай»
Кайзер пры гібелі «Лузітаніі»

Жыў у Санкт-Пецярбургу (Галерная вул., 28). Выконваў рэпарцёрскія замалёўкі, сатырычныя шаржы і карыкатуры на актуальныя грамадска-палітычныя тэмы. Стварыў шмат малюнкаў, прысвечаных пецярбургскім тэатральным прэм’ерам і жыццю літаратурна-артыстычнай багемы. Маляваў для сталічных часопісаў «Нива» (1888—1904), «Всемирная иллюстрация» (1903), «Стрелы» (1906), «Скандал» (1906) і «Огонёк» (1910—1917), для газет «Новое время», «Биржевыя ведомости» і «Санкт-Петербургский листок», для паштовак Абшчыны святой Яўгеніі. У ліку яго работ — малюнкі да адкрыцця мастацка-артыстычных кабарэ «Бродячая собака» (1912) і «Привал комедиантов» (1916), замалёўкі сцэн з трагедыі «Уладзімір Маякоўскі» у тэатры Луна-парк (1913). Маляваў гістарычныя і ваенныя сцэны: «Вяртанне А. В. Суворава на радзіму пасля Швейцарскага паходу» (1900), «Хвацкая справа эскадрону N-скага палка ў жніўні 1914 г.» (1914), «Бой аэрапланаў у паветры» (1915), «Сілуэты фронту і тылу» (1916). Выканаў ілюстрацыі да нарысу «Рускі марскі і ваенны флот» (СПб., б. г.) і да сваей кніги нарысаў «На Поўнач з айцом Іаанам Кранштадцкім» (СПб., 1903). Удзельнічаў у выставах «Незалежных» (1890-е), акадэмічнай Выстаўцы малюнкаў і эстампаў (1908), Вясновай выстаўцы ў залах АХ (1909), Выстаўцы ілюстраваных выданняў (1915). Выкладаў у жаночым Ксенінскім інстытуце[1].

У 1917 выканаў малюнак тушшу «Петраград у першыя дні волі», графічныя партрэты сенатара М. М. Таганцава, міністра ўнутраных спраў М. Д. Аўксенцьева і іншых дзеячаў Часовага ўрада. У 1917—1918 служыў інспектарам працоўнай школы, быў старшыней дамкамбеду[1].

У эміграцыі

У 1919 г. збег у Фінляндыю і пасяліўся ў Хельсінкі. Пры садзейнічанні І. Я. Рэпіна правеў персанальную выстаўку. Загадваў мастацкім аддзелам рускай газеты «Рассвет». Выканаў ілюстрацыі да эпасу «Калевала». Супрацоўнічаў у адроджаным часопісе «Аганёк» (Берлін). Напісаў некалькі тэатральных сцэнарыяў[1].

У 1922 пераехаў у ЗША, з 1923 жыў у Нью-Ёрку. Працаваў у газеце «Новое русское слово», на працягу сямі гадоў быў старшыней Фонду дапамогі расійскім пісьменнікам і навукоўцам. Ствараў размаляваныя шалі (батык), якія сталі папулярныя на амерыканскім рынку[1].

Працы захоўваюцца ў Музеі тэатральнага і музычнага мастацтва ў Пецярбургу[1].

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 ЖИВОТОВСКИЙ Сергей Васильевич (псевд.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Журналісты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Мастакі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Журналісты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў