wd wp Пошук:

Класны мастак

Класны мастак — фармальны ўзровень кваліфікацыі мастака ў Расійскай Імперыі; выкарыстоўваўся Імператарскай Акадэміяй мастацтваў і Маскоўскім вучылішчам жывапісу, разьбярства і дойлідства[1] да рэформы 1893 года.

Падчас навучання ў акадэміі вучні выконвалі работы па малюнку, жывапісу і кампазіцыі, за якія атрымлівалі ацэнкі, а па заканчэнні курса — медалі. Вялікі і малы залатая медалі, а таксама вялікі сярэбраны медаль давалі мастаку класны чын у табелі аб рангах. Малы серебряны медаль даваў званне «некласнага мастака» (таксама «вольнага») пры ўмове здачы экзаменаў з агульным балам 3. Званні маглі таксама атрымліваць мастакі, якія не навучаліся ў Акадэміі, пасля здачы экзаменаў і прадстаўлення конкурсных работ.

Гісторыя

З 1860-х гадоў сам факт допуску да конкурсу на залаты медаль стаў падставай для прысваення званняў класных мастакоў першай і другой ступеняў; званне некласнага мастака стала прысвойвацца за дэманстрацыю мастацкай пісьменнасці.

Нарэшце, у ходзе акадэмічнай рэформы 1893 года сістэма званняў класных мастакоў была заменена на званне мастака і мастака-архітэктара.

Вялікі залаты медаль

Вялікі залаты медаль Імператарскай Акадэміі мастацтваў

Уладальнік вялікага залатога медаля (класны мастак першай ступені) меў права на пенсіянерскую паездку па Еўропе і цывільны чын дзевятага класа.

Для ўладальнікаў вялікага залатога медаля адкрывалася далейшая кар’ера ў Акадэміі:

Малы залаты медаль

Уладальнік малога залатога медаля (класны мастак другой ступені) атрымліваў грамадзянскі чын дванаццатага класа.

Вялікі сярэбраны медаль

Уладальнік вялікага сярэбранага медаля (класны мастак трэцяй ступені) атрымліваў грамадзянскі чын самага ніжэйшага, чатырнаццатага класа.

Павышэнне ступені

Класныя мастакі другой і трэцяй ступеняў маглі атрымаць наступную ступень, прадставіўшы (па меншай меры праз год) новы твор, годны такой узнагароды на думку Савета Акадэміі.

Выключэння

На практыцы сістэма адрознівалася вялікай гнуткасцю, са шматлікімі выключэннямі для таленавітых мастакоў і выдатных твораў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-е — 1917 годы): илл. биогр. словарь / Гос. науч.-исслед. музей архитектуры им. А.В.Щусева и др. — М.: КРАБиК, 1998. — С. 296. — 320 с. — ISBN 5-900395-17-0.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Маскоўскае вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Імператарская Акадэмія мастацтваў