wd wp Пошук:

Сяргей Апанасавіч Максіменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Максіменка.

Сяргей Апанасавіч (Афанасьевіч) Максіменка (13 жніўня 1954, г.п. Крывiчы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць) — беларускi фiзiк, доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (2014).

Біяграфія

Нарадзіўся 13 жніўня 1954 года ў г.п. Крывiчы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У 1976 годзе скончыў фiзiчны факультэт БДУ. Працаваў у НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ з 1986 года. У 1997—2000 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце НДІ ЯП БДУ. У 2000—2005 гадах — намеснік прарэктара па навуцы БДУ — начальнік Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ. З 1992 па 2012 гады — загадчык лабараторыі электрадынамікі неаднародных асяроддзяў НДІ ЯП БДУ. Са студзеня 2013 года па цяперашні час — дырэктар НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ. У 2004—2008 гадах і з 2013 года па цяперашні час з’яўляецца членам агульнага сходу НАН Беларусі. У 2007 годзе С. А. Максіменку ўстаноўлена персанальная надбаўка за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. З 2008 года з’яўляецца членам экспертнага савета ВАК РБ.

Навуковая дзейнасць

Максіменка С. А. — фiзiк-тэарэтык у галіне электрамагнетызму і фізікі ўзаемадзеяння электрамагнітнага выпраменьвання з цвёрдым целам, электрамагнітных уласцівасцяў нанаструктур. Спіс публікацый уключае больш за 280[1] назваў, з якіх сем працаў — часткі ў калектыўных манаграфіях, адна — заказны агляд і больш за 180 артыкулаў у рэферыруемых выданнях. Ён з’яўляецца членам праўлення Беларускага фізічнага таварыства, членам Еўрапейскага таварыства матэрыялаведаў (EMRS), Міжнароднага таварыства аптычных інжынераў (SPIE), намеснікам галоўнага рэдактара міжнароднага навуковага часопіса «Journal of Nanophotonics»[2]. Член Паміжведамственнага каардынацыйнага савету па развіцці нанаіндустрыі ў РБ. Член Навуковага савету Аб’яднанага інстытута ядзерных даследваваняў (Дубна, Расiя)[3]. Неаднаразова выступаў з запрошанымі дакладамі на буйных міжнародных канферэнцыях, з’яўляўся членам аргкамітэтаў шэрагу міжнародных канферэнцый і сустаршынёй канферэнцый «Нанатрубкi і нанаправады» (ЗША, 2003) і «Нанамадэляванне» (ЗША, 2004, 2006), старшынёй канферэнцый «Фундаментальны і прыкладны нанаэлектрамагнетызм» (Мінск, 2012[4], 2015[5] і 2018[6]), а таксама XIV-й Мiжнароднaй школы-конферэнцыi «Актуальныя праблемы фiзiкi мiкрaсвету» (2018)[7]. У 2005—2010 гг. С. А. Максіменка з’яўляўся членам навуковых саветаў па ДПАФД «Нанатэх» і «Электроніка», а ў цяперашні час — ДПАФД «Канвергенцыя», а таксама экспертам савета фонду «Сколкава»[8] i мiжнароднай праграмы Еўраcаюзу «Гарызонт 2020»[9].

Работы С. А. Максіменкі заслужылі шырокае міжнароднае прызнанне, яны апублікаваныя ў такіх аўтарытэтных фізічных часопісах, як Physical Review Letters, Physical Review, Applied Physics Letters і інш. С. А. Максіменка кіраваў ці удзельнічаў у выкананні шэрагу міжнародных праектаў у рамках праграм INTAS[10], BMBF, SfP, DFG, МНТЦ, FP7, «Horizon 2020». Выконвае сумесныя даследаванні з Тэхнічным універсітэтам Берліна, Універсітэтам г. Намюр (Бельгія), Інстытутам неарганічнай хіміі і Інстытутам каталізу СА РАН. З’яўляецца першым у Беларусi каардынатарам праекта 7-ай Рамачнай праграмы Еўрасаюза: FP7-266529BY-NanoERA[11] і кіраўніком адынай за межамі Еўрасаюза каманды навукоўцаў — удзельнікаў еўрапейскага мегагранта Graphene Flagship[12], які аб’ядноўвае 149 інстытутаў і кампаній з усіх краін ЕС.

Пачынаючы з сярэдзіны 1990-х гадоў С. А. Максіменка ў суаўтарстве з супрацоўнікамі лабараторыі, беларускімі і замежнымі вучонымі выканаў піянерскія працы ў галіне мадэлявання электроннага пераносу ў аптычных працэсах у нанаструктурах і, у прыватнасці, у вугляродных нанатрубках і паўправадніковых гетэраструктурах на аснове квантавых кропак. Работы калектыву, які ўзначальвае С. А. Максіменка, прывялі да стварэння і хуткага развіцця новай дысцыпліны — нанаэлектрамагнетызму, якая аб’ядноўвае метады і падыходы класічнай электрадынамікі ЗВЧ і сучаснай квантавай фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай электронікі з мэтай мадэлявання аптычных і электронных уласцівасцяў нанаструктур. За ўклад у развіццё нанаэлектрамагнецiзму адзіным з Беларусі ён абраны ганаровым членам міжнароднай супольнасці оптыкі і фатонікі (SPIE Fellow)[13]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены тры кандыдацкія дысертацыі i адна доктарская (М. У. Шуба).

Публікацыі

Узнагароды

Зноскі

  1. https://scholar.google.com/citations?user=NDCVRhwAAAAJ&hl=ru&oi=ao
  2. https://www.spiedigitallibrary.org/journals/journal-of-nanophotonics/editorial-board?SSO=1
  3. http://www.jinr.ru/jinr_structure/realisators/
  4. http://nano.bsu.by/committee
  5. http://www.fanem.org/images/FANEM2015_BoA.pdf
  6. http://www.fanem.org/?who=committees
  7. http://www.jinr.ru/posts/aktualnye-problemy-fiziki-mikromira-2018/
  8. https://sk.ru/news/m/wiki/21174/download.aspx
  9. http://fp7-nip.org.by/ru/hor20/BelPr/
  10. https://cordis.europa.eu/project/id/INTAS-96-0467
  11. http://nano.bsu.by/projects/14-bynanoera
  12. https://euprojects.by/ru/projects/Culture-Science-Educationand-Young-People/Graphene%20Flagship%20European%20Commission%20Initiative/
  13. https://bsu.by/news/43813-d/
  14. Первыми обладателями почетного звания «Заслуженный работник БГУ» стали 58 преподавателей и сотрудников вуза
  15. http://research.bsu.by/research-activity/contests-and-grants/vi-picheta-an-sevchenko-awards-contest/an-sevchenko-award-laureats/ Архівавана 20 жніўня 2021.
  16. https://normativka.by/lib/news/21925
  17. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні» Архівавана 25 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крывічах
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь