У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыгалка (значэнні). Сяргей Жыгалка (нар. 28 сакавіка 1989 года, Мінск) — беларускі шахматыст, гросмайстар (2007). Трохразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён Еўропы і свету ў сваёй узроставай катэгорыі.
Сяргей Жыгалка перамагаў на чэмпіянаце Еўропы і чэмпіянаце свету да 14 гадоў 2003 года, а таксама на чэмпіянаце Еўропы да 18 гадоў 2006 года.
У 2007 годзе ўпершыню выступіў на кубку свету ФІДЭ, дзе выбыў у першым туры. У 2009 годзе на тайбрэйку саступіў першае месца маладзёжнага чэмпіяна свету Максіму Ваш’е-Ляграву[2].
Чэмпіён Беларусі 2009, 2012 і 2013 гадоў[3][4].
У 2011 годзе заняў 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы і заваяваў права ўдзелу ў кубку свету, дзе саступіў у першым коле Антону Філіпаву. У 2011 і 2012 гадах перамог на Адкрытым чэмпіянаце Баку[5].
На кубку свету-2015 дайшоў да другога кола, дзе саступіў Весяліну Тапалаву. Праз два гады ў першым коле прайграў Юрыю Кузубаву, пазней стаў чэмпіёнам Еўропы па бліцы ў Катавіцах[6].
Сяргей Жыгалка выступаў за нацыянальную зборную на Алімпіядзе, чэмпіянаце свету, Еўропы і дзіцячай Алімпіядзе.
Мае брата Андрэя, таксама гросмайстра.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Аляксандравіч Жыгалка
Асабістая картка Сяргея Жыгалка на сайце ФІДЭ
Партыі Сяргея Жыгалка у базе Chessgames
Асабістая картка Сяргея Жыгалка на сайце 365chess.com
Асабістая картка Сяргея Жыгалка на сайце OlimpBase.org