wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Багамолаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багамолаў. Сяргей Аляксандравіч Багамолаў (12 кастрычніка 1925, в. Ратушына, Краснасельскі раён, Кастрамская вобласць — 19 кастрычніка 1999, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Член КПСС з 1944 года. Скончыў Кастрамскую фельчарска-акушэрскую школу (1943), Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава (1951). 3 ліненя 1943 года на Заходнім, 3-м і 1-м Беларускіх франтах. Удзелнік вызвалення Беларусі, штурму Берліна.

Малодшы лейтэнант медыцынскай службы С. А. Багамолаў вызначыўся ў баях на заходнім беразе ракі Чарніца ў Лёзненскім раёне. 25 лютага 1944 года мінамётную батарэю, у складзе якой быў С. А. Багамолаў, праціўнік адрэзаў ад дывізіёна, акружыў і атакаваў пры падтрымцы танкаў. 38 мінамётчыкаў вялі бой з 800 праціўнікамі і знішчылі 259 з іх. С. А. Багамолаў перавязваў раненых, выносіў іх з поля бою, хадзіў у разведку, удзельнічаў у адбіцці варожых атак. Зараз на месцы боя ўсталяваны помнік[1].

Зноскі

  1. Яны вызвалялі Лёзненшчыну

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках