У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адашкевіч. Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (9 верасня 1918, в. Перацяткі, Койданаўская воласць, Заходняя вобласць) — беларускі скульптар.
Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя працы: «За мір» (1953), «1941 год» (1958), «Ленін-гімназіст» (1981) і іншыя. Сярод яго прац помнік Францыску Скарыну ва ўнутраным двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Жыве ў Мінску.