wd wp Пошук:

Сяргей Іосіфавіч Параджанаў

Сяргей Іосіфавіч Параджанаў (Саркіс Параджанян) (арм.: Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան; груз. სერგეი სერგო ფარაჯანოვი, 9 студзеня 1924, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР — 21 ліпеня 1990, Ерэван, Армянская ССР, СССР) — армянскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Украінскай ССР (1990), народны артыст Армянскай ССР (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся 9 студзеня 1924 года ў Тбілісі (Грузінская ССР).

Вучыўся на вакальным аддзяленні Тбіліскай кансерваторыі, у Тбіліскім інстытуце інжынераў транспарту. Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (1952). У 1949 годзе пераехаў у Кіеў, дзе пачаў працаваць асістэнтам рэжысёра, потым рэжысёрам кінастудыі імя А. Даўжэнкі. Творы Параджанава вызначаюцца яркасцю і экспрэсіўнасцю рэжысёрскага бачання, багаццем выяўленчай фантазіі, метафарычнасцю, сімвалічнасцю, узвышанай паэтычнасцю, жывапіснасцю, свабодным выкарыстаннем розных нацыянальна-этнічных традыцый («Цені забытых продкаў», 1965; «Колер граната», 1969; «Легенда аб Сурамскай крэпасці», 1984; «Ашык-Керыб», 1989). Яго фільмы неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на прэстыжных міжнародных кінафестывалях. Творчасць Параджанава прызнана адной з вяршынь бессюжэтнага паэтычнага кінематографа, дзе акцёр (разам з касцюмам, дэкарацыямі і рэквізітам) з’яўляецца канструктыўным элементам складанага аўдыявізульнага калажа.

Памёр 21 ліпеня 1990 года ў Ерэване (Армянская ССР).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Sergei Parajanov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119251302 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Sergey Yosifovich Paradzhanov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Народныя артысты Армянскай ССР
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Дысідэнты Украіны
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Ніка»
Катэгорыя·Народныя артысты Украінскай ССР
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Ніка» ў намінацыі «Лепшая рэжысура»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асуджаныя за педэрастыю
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў пантэоне Камітаса
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад раку лёгкага
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі