wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Пясцехін

Сяргей Іванавіч Пясце́хін (нар. 21 ліпеня 1949, Мінск) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).

Біяграфія

Скончыў у 1967 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. У 1967—1987 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1972—1978 гадах і з 1993 года выкладчык Беларускага харэаграфічнага каледжа. У 1987—1992 гадах працаваў у спартыўнай дзіцячай юнацкай школе алімпійскага рэзерву.

Творчасць

Яго выканальніцтва было адметнай выразнай пластыкай, добрымі акцёрскімі данымі. Сярод партый: Драсельмеер («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Эспада («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Тарэра («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Іван, Князь, Вялікі інквізітар («Альпійская балада», «Курган», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Д’ябал («Стварэнне свету» А. Пятрова[ru]), Крас («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Абат («Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа), Пер Гюнт («Пер Гюнт[ru]» на музыку Э. Грыга).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Артысты балета СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня