wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Літвін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Літвін. Сяргей Іванавіч Літвін (нар. 14 верасня 1960, в. Гліняны Гродзенскага раёна) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Інжынер-механік».

Працаваў майстрам вытворчага навучання Сапоцкінскага сельскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 44, майстрам вытворчага навучання, старшынёй прафкама навучэнцаў, ваенным кіраўніком Скідзельскага сярэдняга прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 199 механізацыі сельскай гаспадаркі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Скідзельскага сярэдняга прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 199 сельскагаспадарчай вытворчасці, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце ўстановы адукацыі «Скідзельскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 199 сельскагаспадарчай вытворчасці», дырэктарам установы адукацыі «Скідзельскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

З’яўляўся дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

  1. Літвін Сяргей Іванавіч
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання