wd wp Пошук:

Сямён Максімільянавіч Дыянесаў

Сямён Максімільянавіч Дыянесаў (першапачатковае прозвішча Левінсон, пазней Левінсон-Дыянесаў; 4 кастрычніка 1901, Віцебск — 2 лістапада 1984, Луганск) — савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі. Доктар біялагічных навук (1947), прафесар (1949).

Біяграфія

Сямён Максімільянавіч Левінсон (партыйная мянушка і пасля прозвішча Дыянесаў) нарадзіўся ў сям’і буйнога віцебскага прадпрымальніка, купца першай гільдыі Майсея Рыгоравіча Левінсона, аднаго з заснавальнікаў віцебскага «Таварыства догляду бедных, састарэлых і сірот-яўрэяў»[1]. Яго дзед, Гозіяс Рубінавіч Левінсон у 1875 годзе заснаваў першы ў Віцебску бровар «Левенбрэй» («Віцебская Баварыя(руск.) бел.») на 3-й Верхне-Набярэжнай вуліцы. У 1913 годзе бровар ператвораны ў акцыянернае таварыства пад кіраўніцтвам дзядзькі С. М. Дыянесава — Адольфа Рыгоравіча Левінсона (яго жонка, музычны педагог і вучаніца А. Г. Рубінштэйна Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон, была першым педагогам піяністкі Марыі Юдзінай(руск.) бел.).

У 1921 годзе быў прызначаны загадчыкам тэатральнай секцыяй і намеснікам загадчыка мастацкага пададдзела губпалітпрасвету пры Віцебскім губвыканкаме[2]. У выніку чысткі партыйных шэрагаў у тым жа годзе выключаны з членаў РКП(б).

Скончыў Ленінградскую Ваенна-медыцынскую акадэмію (1927), дзе і працаваў у 1930—1937 на кафедры фізіялогіі. Адначасова з 1933 года працаваў у Інстытуце эвалюцыйнай фізіялогіі і паталогіі вышэйшай нервовай дзейнасці (у 1941—1950 — загадчык лабараторый эвалюцыі функцый эндакрынных органаў). У 1936—1941 — супрацоўнік аддзела эвалюцыйнай фізіялогіі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1941—1950 — загадчык лабараторыі інстытута імя І. П. Паўлава ў Колтушах. У 1950—1953 — узначальваў кафедру нармальнай фізіялогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута. У 1953—1957 — загадчык аднайменнай кафедры Благавешчанскага медыцынскага. інстытута, у 1957—1960 — Іжэўскага медыцынскага інстытута, у 1960—1965 — Луганскага медыцынскага інстытута. У 1965—1984 — загадчык кафедры анатоміі і фізіялогіі Варашылаўградскага педагагічнага інстытута.

Быў членам рэдакцыйнай калегіі «Фізіялагічнага часопіса СССР» і адказным сакратаром біялагічнай серыі часопіса «Весці Акадэміі Навук СССР».

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Г. Н. Якаўлева «Аўтабіяграфіі членаў РКП(б) перыяду чысткі 1921 года» Архівавана 26 лістапада 2015.
  2. Навіны Витебского губисполкома
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Луганскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў Луганску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску