wd wp Пошук:

Сямён Кузьміч Асадчы

Сямён Кузьміч Асадчы (190413 лістапада 1936) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гадоў, камандзір танкавага ўзвода іспанскіх рэспубліканскіх войскаў, лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.

29 кастрычніка 1936 года ўдзельнічаў у танкавым сутыкненні з удзелам савецкіх танкістаў і ў гэтым жа баі сутыкнуў сваім Т-26 у лагчыну італьянскую танкетку «Ансальда», здзейсніўшы першы ў свеце танкавы таран[2].

Біяграфія

Сямён Асадчы нарадзіўся ў 1904-м у сяле Калфа Бесарабскай губерні ў сям’і рабочага. Украінец.

Пражываў у вёсцы Слав’янасэрбка (цяпер Вэлыкамыхайліўскі раён Адэскай вобласці Украіны). Пасля заканчэння пачатковай школы і чыгуначнага вучылішча працаваў слесарам дэпо станцыі Раздзільна[2].

У 1926 годзе Сямёна Асадчага прызвалі ў РСЧА, падчас службы ён скончыў бранятанкавую школу. У 1928-м уступіў у ВКП(б).

У 1936 годзе ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. 29 кастрычніка ўдзельнічаў у танкавай баі ў складзе роты Поля Армана каля населенага пункта Сесенья (30 км на поўдзень ад Мадрыда). У гэтым баі лейтэнант Асадчы, сутыкнуўшы сваім Т-26 у лагчыну італьянскую танкетку «Ансальда», здзейсніў першы ў свеце танкавы таран. У баі быў паранены, але застаўся ў страі[2].

3 лістапада экіпаж лейтэнанта Асадчага знішчыў у баі дзве артылерыйскія батарэі і шэсць кулямётных кропак, яго ўзводам было знішчана больш за 200 чалавек пяхоты. У гэтым баі прамым трапленнем снарада Сямёну Асадчаму адарвала абедзве нагі, 13 лістапада ён памёр у мадрыдскім шпіталі ад гангрэны[2].

Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага камітэта СССР ад 31 снежня 1936 года «за ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і выяўлены ў гэтай справе гераізм» лейтэнанту было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагарода

Памяць

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 2 верасня 2022.
  2. 1 2 3 4 Осадчий Семён Кузьмич (нявызн.). // Герои страны. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2012. Праверана 13 верасня 2009.
  3. Российские военнослужащие в Приднестровье открыли памятную доску в честь Героя Советского Союза Семёна Осадчего (нявызн.). // Министерство обороны Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ульянаўскага вышэйшага танкавага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бесарабіі
Катэгорыя·Танкісты СССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных