wd wp Пошук:

Сямён Захаравіч Фрадкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрадкін.

Сямён Захаравіч (Залманавіч[1]) Фра́дкін (27 снежня 1932, Дуброўна, Віцебская вобласць 25 студзеня 2007, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, заснавальнік школы навук па гіпертэрміі і гіперглікеміі ў анкалогіі. Навуковая ступень доктара медыцынскіх навук прысвоена ў 1977 г., прафесара — у 1979 г.

Біяграфія

Скончыў Смаленскі медыцынскі інстытут у 1955 г. Працаваў хірургам у гарадской бальніцы і выкладаў у медыцынскім вучылішчы ў горадзе Пракоп’еўск Кемераўскай вобласці[2]. З 1959 года працаваў у Інстытуце ўдасканалення ўрачоў у горадзе Навакузнецк (Расія). У 1962 годзе скончыў аспірантуру, у 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1965—1966 гг. працаваў загадчыкам аддзялення экстрапаральнага кровазвароту 5-й клінічнай бальніцы Мінска. 1966 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (з 1972 года — загадчык лабараторыі).

Навуковая дзейнасць

С. З. Фрадкіну належаць навуковыя працы па камбінаваным і хірургічным лячэнні злаякасных пухлін, інтэнсіўнай тэрапіі, рэанімацыі і анестэзіялогіі ў клінічнай анкалогіі; па праблемах кіравальнай штучнай гіпертэрміі і гіперглікеміі ў мнагакампанентным лячэнні злаякасных новаўтварэнняў. Аўтар 484 навуковых работ, у тым ліку 10 манаграфій[2]. Падрыхтаваў 23 кандыдаты і дактары навук[2]. Удзельнік шматлікіх міжнародных форумаў у Італіі (1996, 2001, 2005), Германіі (1997, 2007), Маскве (2000), Нарвегіі (2002) і інш[2].

Аўтар прац «Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике» (1976 г.), «Гипертермия и гиперглинемия в онкологии» (1987 г.), «Клиническая онкология» (у сааўтарстве ,2003), «Современное состояние гипертермической онкологии и тенденции ее развития» (2004), «Перспективы применения компьютеризированных систем для гипертермии» (у сааўтарстве, 2004) і інш.

С. З. Фрадкіну належыць шэраг аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на спосабы дыягностыкі і лячэння хвароб[3].

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Фрадкин Семён Захарович — Биография(недаступная спасылка)(руск.)
  2. 1 2 3 4 Памяти Семёна Захаровича Фрадкина Архівавана 14 сакавіка 2016.(руск.)
  3. База патентов Беларуси

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дуброўне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Анколагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску