wd wp Пошук:

Сямён Гаўрылавіч Зорыч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зорыч. Сямён Гаўрылавіч Зорыч (1743 або 1745 — 1799) — рускі вайсковы дзеяч, адзін з фаварытаў імператрыцы Кацярыны II.

Паходзіў з сербскага роду Нараджычаў. Быў прывезены ў Расію афіцэрам Максімам Зорычам, які ўсынавіў яго, і ўжо ў дзевяцігадовым узросце залічаны ў гусарскі полк. Да 15 гадоў меў чын вахмістара, быў паранены, пабываў у прускім палоне. У 1769—1770 гг. камандаваў перадавымі часцямі расійскай арміі ў руска-турэцкай вайне, праявіў гераізм пры абароне р. Дубец у маі 1770 г., а ў ліпені 1770 г. трапіў у турэцкі палон, дзе знаходзіўся 5 гадоў.

У 1775 г., па вяртанні ў Расію, стаў ад’ютантам Пацёмкіна і з яго пратэкцыі быў прадстаўлены Кацярыне II. У жніўні 1777 г. узяты ў флігель-ад’ютанты да імператрыцы, месяцам пазней стаў генерал-маёрам і прызначаны шэфам Ахтырскага гусарскага палка. Знаходзіўся пры Кацярыне да мая 1778 г., калі выклікаў незадавальненне імператрыцы празмерным захапленнем картачнай гульнёй, а незадаволенасць Пацёмкіна — нежаданнем лічыцца з яго інтарэсамі. Быў звольнены ў адстаўку з вялікай узнагародай — 7 тысячамі сялян, пасяліўся ў падораным яму Кацярынай II мястэчку Шклове, дзе на свае сродкі заснаваў Шклоўская высакароднае вучылішча. Вялікую вядомасць меў заснаваны Зорычам прыгонны тэатр. Кацярына II некалькі разоў гасцявала ў Зорыча ў Шклове.

Пасля смерці Кацярыны Павел I вярнуў Зорыча на службу, узвёў у генерал-лейтэнанты і даў у камандаванне Ізюмскі полк. Але Зорыч хутка заблытаўся ў фінансавых справах палка і ў 1797 г. быў адпраўлены ў адстаўку. Грашовыя цяжкасці і пажар у Шклове, які амаль цалкам знішчыў вучылішча, паскорылі яго смерць. Выхаванцы вучылішча былі ў 1801 г. пераведзены ў Маскву і склалі Першы маскоўскі Кадэцкі корпус.

У 2007 годзе ў Шклове пастаўлены помнік Сямёну Зорычу.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сербіі
Катэгорыя·Выпускнікі Першага кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Памерлі ў 1799 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мяча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1745 годзе
Катэгорыя·Ваенныя Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы