wd wp Пошук:

Сямён Барысавіч Ліўшыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліўшыц. Сямён Барысавіч Ліўшыц (нар. 16 мая 1950, г. Асіповічы Магілёўскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык. Старшыня канфедэрацыі таваравытворцаў Беларусі.

Біяграфія

Пасля заканчэння сярэдняй школы № 3 паступіў завочна на аўтатранспартны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «інжынер-механік».

Працаваў кіраўніком мастацкай самадзейнасці ў СШ-4 г. Асіповічы, майстрам, інжынерам-тэхнолагам, галоўным інжынерам аўтабазы № 19. Пасля службы ў арміі працаваў на Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў інжынерам, старшым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, старшынёй прафкама, намеснікам галоўнага інжынера. 12 мая 1988 года выбраны дырэктарам завода.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання[1], дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання[2].

Зноскі

  1. СПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, выбраных у другім туры галасавання 28 мая 1995 года Архівавана 5 снежня 2018.
  2. Ліўшыц Сямён Барысавіч (1950)
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповічах