wd wp Пошук:

Сямён Іванавіч Кавенька

Сямён Іванавіч Кавенька (11 ліпеня 1938, хутар Малькі, Міжваенная Польшча3 снежня 2015) — беларускі пісьменнік, паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 ліпеня 1938 года ў сялянскай сям’і на хутары Малькі. У 1952 годзе закончыў сем класаў Тэльмаўскай сярэдняй школы, пасля чаго прадоўжыў вучобу у Брэсцкiм медыцынскiм вучылiшчы. З жнiўня 1956 года па кастрычнiк 1961 года працаваў фельчарам у медыцынскiх установах Маларыцкага, Энбекшыльдэрскага (Казахстан), Брэсцкага раёнаў, служыў у Савецкай Армii.

3 кастрычнiка 1961 года — на камсамольскай рабоце: вызвалены сакратар камiтэта камсамола саўгаса “Брэсцкi”, iнструктар камiтэта камсамола Брэсцкага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, вызвалены сакратар камiтэта камсамола Маларыцкага сельскага прафтэхвучылiшча. З 1965 па 1969 гады – першы сакратар Маларыцкага РК ЛКСМ Беларусі. Выбiраўся кандыдатам у члены ЦК ЛКСМ Беларусi. У снежнi 1969 года абраны вызваленым сакратаром партарганiзацыi калгаса iмя Кiрава Маларыцкага раёна, а ў чэрвенi 1971 года пераведзены на пасаду галоўнага агранома гэтай гаспадаркi.

У 1973–1977 гадах — старшыня калгаса «Шлях да камунiзма» Маларыцкага раёна. У 1973 годзе завочна закончыў агранамiчны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii. З 1977 года — інструктар Маларыцкага РК КПБ, загадчык аддзела культуры Маларыцкага райвыканкама. З 1981 года — выкладчык прадметаў агранамiчнага цыкла, майстар вытворчага навучання Маларыцкага прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча № 155.

Узнагароджаны медалямi «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу. У гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Ленiна», «Ветэран працы», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, шматлiкiмi граматамi i дыпломамi.

Памёр 3 снежня 2015 года[1].

Творчасць

З 1988 года быў кіраўніком лiтаратурнага аб’яднання «Над рэчанькай Рытай» пры маларыцкай раённай газеце «Голас часу», назву якому далі радкі з яго твора. Яго праца найперш накіравана на рост прафесіяналізму маладых аўтараў, выхаванне ў іх патрыятычнай самаадданасці. Яго слова, яго парада спрыялі літаратурнаму росту многіх паэтаў-пачаткоўцаў з Прырыцкага краю.

Артыкулы і вершы друкаваліся ў газетах «Заря», «Заря над Бугом», «Голас часу». На вершы паэта напiсаны шэсць песень. Музыку да адной з iх («Табе, Маларытчына») напiсаў вядомы беларускi кампазiтар Л. Захлеўны. Песня самадзейнага маларыцкага кампазітара Б. Фуксона на верш Кавенькі «Прадмова пра Маларытчыну» у выкананні Я. Жылінскай ўдзельнiчала на рэспублiканскім агляддзе-конкурсе сярод школьнiкаў.

Верш Сямёна Кавенькi «Табе, Маларытчына» уключаны ў кнiгу «Памяць. Маларыцкi раён». Яго творы ўвайшлi ў зборнiк беларускамоўных паэтаў Берасцейшчыны «Дзядзiнец», уключаны ў зборнiк абласнога конкурсу-агляду самадзейных паэтаў i кампазiтараў Брэсцкай вобласцi, друкавалiся ў абласной газеце «Заря» i iншых выданнях.

Моцная духоўная сувязь з роднаю зямлёю натхніла паэта на стварэнне шэрагу таленавітых глыбока патрыятычных вершаў, у якіх любоў да Радзімы сапраўды шчырая і пераканальная. Праз канкрэтныя зрокавыя вобразы ў яго творчасці выяўляецца высокае паэтычнае хараство Прырыцкага краю.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Поэты и писатели родной земли

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе