wd wp Пошук:

Сядзіба Зэляў

Сядзіба Зэляў — рэшткі сядзібы ў Люціне, Валожынскі раён, Мінская вобласць.

Гісторыя

Першым гаспадаром быў Врольд Зэль, які сябраваў з нашчадкамі В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Пасля яго смерці, з 1934 года кіравала гаспадаркай дачка Зося Зэль, якая любіла ездзіць вярхом на кані, трымала вялікую ферму, мела млячарню. У 1939 годзе Зося ўзяла шлюб з польскім афіцэрам, цырымонія адбывалася ў тупальскай капліцы. Малады муж неўзабаве апынуўся на польска-германскай вайне. А ў 1940 годзе ў «Зэлішкі» савецкая ўлада канфіскавала ўсю маёмасць, а ўладальніца са старэнькай маці выехалі ў Польшчу.

У 1943 годзе партызаны з Налібоцкай пушчы спалілі будынак, баючыся, што ён стане надзейнай крэпасцю для ворагаў.

У чэрвені 2018 года рэштак сцен сядзібы ўжо не было.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Згарэлыя будынкі і збудаванні
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Люціна (Валожынскі раён)
Катэгорыя·Сядзібы Валожынскага раёна
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе