Сюда-Баба (польск.: Siuda Baba) — старадаўні польскі народны звычай, які адзначаўся ў панядзелак на Велікодным тыдні, сёння захаваўся толькі ў вёсках пад Кракавам. Сюда-Баба — мужчына, апрануты ў жанчыну запэцканую сажай і ў падранай вопратцы. Яна ходзіць па хатах у суправаджэнні цыгана і некалькіх кракаўцаў, збірае ахвяраванні і шукае маладых жанчын, каб запэцкаць іх сажай[1].