wd wp Пошук:

Сьюзен Пэвэнсі

Сью́зен Пэ́вэнсі (англ.: Susan Pevensie; 1928) — персанаж серыі кніг Хронікі Нарніі, сястра Пітэра, Эдмунда і Люсі, стрыечная сястра Юстэса Шкоды. Нарадзілася ў 1928 годзе па зямным летазлічэнні[1]. У Сьюзен цёмныя валасы, зелянява-блакітныя вочы, яна станістая, стройная дзяўчына. Яна начытаная, разумная, але трохі зазнайка. У Нарніі яе называюць Сьюзен Велікадушная.

Сьюзен належыць чароўны Рог. Гэты рог падарыў ёй бацька Каляды разам з лукам і стрэламі. Здрадзіла Нарніі, адмовіўшыся верыць у яе.

З’яўленне ў кнігах і фільмах

Леў, Вядзьмарка і Гардэроб

Спачатку, як і Пітэр з Эдмундам, не верыць Люсі. Калі Эдмунд кажа, што ён і Люсі гулялі ў гэтую краіну, абураная яго ўчынкам і разам з Пітэрам наведвае прафесара. Па фільме, калі хлопцы Пэвэнсі трапляюць у Нарнію ўсе разам, Сьюзен, даведаўшыся пра арышт Тумнуса, спрабуе вярнуць усіх у Англію. Пасля ўцёкаў Эдмунда вінаваціць ва ўсім Пітэра, але калі той ратуе яе і Люсі ад ваўка, даруе брата. Сьюзен дапамагла Люсі знаходзіць статуі для Аслана, таксама яна ўдзельнічала ў канцоўцы бітвы пры Берунах. Праз 15 гадоў пасля каранацыі 26-гадовая Сьюзен разам з братамі і сястрой вяртаецца ў Англію, у дом прафесара.

Конь і ягоны хлопчык

Наведвае краіну Тархістан, прынц якой прапануе ёй выйсці за яго замуж, аднак адхіляе прапанову, як і прапановы многіх іншых.

Прынц Каспіян

У фільме была закаханая ў прынца Каспіяна.

Зноскі

  1. Susan Pevensie (англ.) , The Chronicles of Narnia Wiki . Праверана 17 красавіка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Выдуманыя каралевы
Катэгорыя·Выдуманыя лучнікі
Катэгорыя·Персанажы Хронік Нарніі
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Персанажы без IMDb