Сыр-Ліпкі (руск.: Сыр-Липки) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 45 жыхароў (2007).
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 25 км на поўнач ад г. Смаленска, на берагах ракі Жараспея, за 21 км на поўнач ад аўтамагістралі M1. Уваходзіць у склад Вязгінскага сельскага паселішча.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У 1926 годзе ў вёсцы праводзілася першая ў раёне сяльгасвыстаўка, на якой быў упершыню паказаны трактар.